Skip to main content
Пагадненні паміж краінамі ЕС і іншымі краінамі Усходняга партнёрства
чэрв 17

Пагадненні паміж краінамі ЕС і іншымі краінамі Усходняга партнёрства

Усе краіны Усходняга партнёрства акрамя Беларусі ўжо падпісалі з ЕС пагадненні аб спрошчаным візавым рэжыме. Яны дазваляюць:

  1. Зменшыць цану візаў да 35 еўра;
  2. Выдаваць болей шматразовых візаў;
  3. Выдаваць шматразовых адна- і шматгадовыя візы (да 5 гадоў) журналістам, студэнтам, прадстаўнікам НДА, спартоўцам і працаўнікам сферы культуры бясплатна;
  4. Выдаваць візы хутчэй, зменшыць патрабаванні да іх утрымальнікаў;
  5. Іншыя выгоды.

З іншымі пагадненнямі аб спрошчаным візавым рэжыме можна азнаёміцца на сайце Еўракамісіі.