Skip to main content
Некалькі парад ад МЗС аб тым, як лепш падрыхтавацца да паездкі за мяжу
сак 03

Некалькі парад ад МЗС аб тым, як лепш падрыхтавацца да паездкі за мяжу

Выязджаеце за мяжу на адпачынак ці ў дзелавую камандзіроўку? На знаёмства з парадамі ад МЗС Беларусі вам не спатрэбіцца шмат часу, а яны, у сваю чаргу, дапамогуць лепш зарыентавацца ў тым, як правільна падрыхтавацца да паездкі за мяжу.

Для ўезда

Для ўезда ў замежныя дзяржавы вам спатрэбяцца сапраўдны пашпарт і віза або іншы дазвольны дакумент, прадугледжаны нацыянальным заканадаўствам замежнай дзяржавы. Кансультатыўную і метадычную дапамогу пры падрыхтоўцы візавых дакументаў можна атрымаць напісаўшы на [email protected].

Інфармацыю аб тым, якія краіны вы можаце наведаць без візы, гл. тут.

Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі адносна парадку ўезду ў інтарасуючую вас краіну вам неабходна звярнуцца ў бліжэйшае дыпламатычнае прадстаўніцтва гэтай краіны (кантактныя дадзеныя Дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў (pdf-файл, 1,5 мб))

Для ўезда ў шэраг краін Афрыкі і Лацінскай Амерыкі неабходна абавязковая наяўнасць міжнароднага сертыфікату аб вакцынацыі супраць жоўтай ліхаманкі, або для ўезда ў якія такая вакцынацыя рэкамендуецца. З інфармацыяй аб краінах з неспрыяльным становішчам па інфекцыйных хваробах, якія ўяўляюць ці могуць уяўляць сабой надзвычайную сітуацыю ў сферы аховы грамадскага здароўя, што мае міжнароднае значэнне, і аб мерах асабістай прафілактыкі перад выездам за мяжу можна азнаёміцца на сайце ДУ «Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя».

Перад выездам

Не палянуйцеся азнаёміцца з інфармацыяй аб дзяржаве знаходжання, асабліва аб становішчы ўнутры краіны, звычаях, асаблівасцях паводзін.

Важна таксама памятаць, што з 5 красавіка 2010 года ўвайшоў у сілу Візавы кодэкс Еўрапейскага саюза, асобныя палажэнні якога непасрэдна распаўсюджваюцца і на грамадзян Рэспублікі Беларусь.

Так, артыкул 12 адзначанага нарматыўнага дакумента ЕС прадугледжвае, што пры звароце за атрыманнем шэнгенскай візы іншаземец павінен прадставіць праязны дакумент (пашпарт), які адпавядае наступным крытэрыям:

 тэрмін дзеяння павінен перавышаць дату плануемага выезда іншаземца з тэрыторыі дзяржавы-члена ЕС не менш, чым на тры месяцы;

 мець не менш за дзве чыстыя старонкі, прызначаныя для віз;

 быць выдадзены на працягу папярэдніх дзесяці гадоў.

Пры выездзе за мяжу

Праверце тэрмін дзеяння вашага пашпарта і наяўнасць у ім візы, якая дазваляе ўезд у краіну, у якую вы накіроўваецеся. Запішыце для сябе яго нумар, дату і месца выдачы альбо зрабіце ксеракопію.

Праверце пашпарт на наяўнасць пашкоджанняў, плям і пабочных запісаў. Іх у пашпарце не павінна быць. Трымайце пашпарт пры сабе і не пакідайце яго ў заклад.

Вазьміце з сабою іншыя дакументы, якія пацвярджаюць вашу асобу на выпадак страты або крадзяжу пашпарта, і 23 фотаздымкі, у тым ліку вашых дзяцей.

Ніколі не пашкодзіць ксеракопія ўсіх дакументаў, якія маюць адносіны да паездкі. Ксеракопіі будуць карыснымі ў выпадку страты пашпарта ці іншых сітуацыях у краіне знаходжання.

Удакладніце і майце пры сабе адрасы кампаніі, сваякоў  і сяброў, па запрашэнні якіх вы накіроўваецеся за мяжу. Не забудзьце арыгіналы турыстычных ваўчэраў, афіцыйных запрашэнняў.

Уважліва аднясіцеся да афармлення медыцынскай страхоўкі. Нядбайнае стаўленне да афармлення медыцынскай страхоўкі можа абярнуцца буйнымі выдаткамі ў выпадку хваробы ці няшчаснага выпадку. Выбірайце правераныя агенцтвы, даведаўшыся, якія медпаслугі вам прапануюць у краіне знаходжання, і як яны будуць аплачвацца.

Паведаміце сваякам, сябрам аб паездцы, пакіньце нумары кантактных тэлефонаў. Майце пры сабе кантактныя дадзеныя пасольства і консульскай установы ў краіне, у якую вы накіроўваецеся.

Памятайце аб неабходнасці па законе некаторых краін запоўніць мытную дэкларацыю пры перасячэнні мяжы.

У выпадку неабходнасці атрымання кампетэнтнай прававой кансультацыі, звяртайцеся за дапамогай у консульскую ўстанову Беларусі. Даведацца аб тым, у якіх краінах размешчаны дыпламатычныя і консульскія ўстановы Беларусі, можна тут.

Што для вас можа зрабіць беларускі консул?

1. У выпадку страты ці крадзяжу пашпарта выдаць вам пасля пацвярджэння асобы пасведчанне на вяртанне ў Беларусь.

2. Інфармаваць вас па пытаннях заканадаўства краіны знаходжання.

3. Прымаць на разгляданне хадайніцтвы па пытаннях грамадзянства і пастаяннага жыхарства за мяжой.

4. Выдаць вам нацыянальны пашпарт, калі вы пражываеце за мяжой і аформілі ў вызначаным парадку выезд на пастаяннае жыхарства з Беларусі.

5. У рамках кампетэнцыі ажыццяўляць натарыяльныя дзеянні, легалізаваць дакументы.

6. Інфармаваць сваякоў грамадзян Беларусі аб няшчасных выпадках, затрыманні, арышце, смерці грамадзяніна Беларусі.

Чаго для вас беларускі консул зрабіць не можа?

1. Аплаціць выдаткі па вашаым знаходжанні, лячэнні за мяжой і вяртанні ў Беларусь.

2. У выпадку смерці грамадзяніна аплаціць выдаткі пахавальнага бюро і выдаткі па рэпатрыяцыі цела ці ўрны з прахам.

3. Аказаць садзейнічанне ў вашым працаўладкаванні ў краіне знаходжання.

4. Расследаваць злачынствы і правапарушэнні, умешвацца ў судовы разгляд.

У непрадбачаных сітуацыях

У выпадку затрымання мясцовымі праваахоўнымі органамі, пагроз з боку трэціх асоб, ДТЗ альбо іншых непрадбачаных сітуацый, неадкладна паведаміце аб гэтым у пасольства ці консульскую ўстанову Беларусі.

Не падпісвайце пратаколы або іншыя дакументы на замежнай мове без разумення іх зместу. У адпаведнасці з заканадаўствам шэрага краін гэтыя дакументы могуць быць пакладзены ў аснову абвінавачвання ў здзяйсненні злачынства.

Дадатковую інфармацыю пра пытанні ўласнай бяспекі за мяжой можна атрымаць тут.

Інфармацыю з парадамі ад МЗС Беларусі аб тым, як лепш падрыхтавацца да паездкі за мяжу, можно  можна паглядзець у прымацаваным буклеце “Парады аб тым, як лепш падрыхтавацца да паездкі за мяжу “(pdf-файл, 1,5 мб) і раздрукаваць яго, каб ўзяць з сабой у дарогу.

Па матэрыялах Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.