У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!

Навіны

У межах кампаніі “Без візы” быў падрыхтаваны шэраг відэа, прысвечаных візавай праблематыцы. Збольшага гэта дакументальныя стужкі, якія распавядаюць рэальныя гісторыі з жыцця беларусаў, што аказаліся абмежаванымі візавымі патрабаваннямі

“Памежжа”

«Памежжа» – кароткі дакументальны фільм, які дэманструе абсурднасць жыцця ў непасрэднай блізкасці ад дзяржаўнай мяжы, якая раптам паўстала там, дзе ніколі не існавала.

Менавіта так здарылася з жыхарамі беларуска-літоўскага памежжа пасля пашырэння ЕЗ і Шэнгенскай зоны. Візавыя абмежаванні і нежаданне чыноўнікаў дапамагчы да даюць людзям нават нармальна з’ездзіць у суседнюю вёску да сям’і, бо яна – па іншы бок мяжы…

Іншы сюжэт фільма – пра маладую і амбіцыйную беларуску, якая імкнецца жыць і працаваць у Літве, тут плаціць падаткі і спрычыніцца да дабрабыту грамадства. Нягнуткая міграцыйная палітыка ёй так ускладняе жыццё, што яна адчувае сябе тут цалкам непажаданай. І гэта нягледзячы на тое, што Літва штогод страчвае найбольшую частку насельніцтва ў ЕЗ па прычыне эміграцыі.

“Падзеленая сям’я”

“Падзеленая сям’я” – гісторыя сям’і, якая праз створаны штучны бар’ер, візавы рэжым, не мае магчымасьці аб’яднацца.

“Прастора Яны”

Гісторыя маладой і таленавітай дзяўчыны, якая не мае магчымасці да творчага развіцця і супрацоўніцтва з людзьмі з іншых краін, бо не можа атрымаць візу. У яе столькі планаў, столькі жаданняў, але візавы бар’ер кожны раз ўносіць свае карэктывы.

Канферэнцыя ў Мінску: Візавы бар’ер

Белсат аб візавай сітуацыі ў Беларусі. Рэпартаж з нагоды дыскусіі “Спрашчэнне візавага рэжыму паміж Беларуссю і ЕС: як разарваць замкнуты круг?”, якая адбылася у Мінску 29 траўня 2013 г.

Глядзець болей відэа кампаніі “Без візы”